Ты паставіў зямлю на цвёрдых асновах... Безданню, як вопраткаю, накрыў Ты яе... Псальм 103:5—6 Зімой завірухі ідуць у попрадкі, Матаюць ніткі дажджу Навальніцы, Каб толькі ты Не была без вопраткі, Каб не згарэць табе I не застудзіцца. Якімі ткачамі бездань сатканая, Пашыта краўцамі якімі? Ахінала цябе ахінае з пашанаю, Покуль трывогу час не пакіне. Цябе – Пылінку няіснасці кволую — З далані свае не здзьмухне Магута. Бясконцасць цябе спавівала Голую. Вырасцеш Будзеш калісьці пачута.