На горах воды стаяць. Псальм 103:6 Зацякаюць ногі ў вады. Знадакучыць стаяць на стромах, I тады, Ашукаўшы брады, Расцячэцца па сцежках знаёмых. I паверыць вада вадзе, Выбегшы З-пад крыса аблокаў, I сябе павядзе, Дападзе Да таемных сваіх вытокаў. Там, Дзе небава стома стаіць, Вечны позірк паставіў воды. Горам Смутак свой не стаіць, Горам Гоіцца боль лагоды.