Цяпер —
Ці ў радасці згары,
Ці счахні ад адчаю,
Адчуй адно:
Ідзеш з гары.
Твой смутак залачае...
Ужо заняўся веташок
На макаўцы віхрастай.
Забудзь стажок
I муражок
I ў сад чужы не шастай!
I сам сваім гадам
Гадзі,
Яны — як тыя госці.
А вёскі ўсё часцей,
Глядзі:
Пагосцішча,
Пагосце.
Яшчэ тваю сасну
Піла
He кроіць на цалёўкі.
Узмах вясла,
Узмах крыла.
Чакае ўзмах рыдлёўкі...
Зняверцу-роспач пратуры:
Азёрна,
Борна,
Гайна!
Далёка бачыў на гары —
Ідзі з гары спакойна.