Ты не шукала
Ціхі спрат —
Хай голас чуюць зоры!
Радзілі гнеў —
Крывавы град
Крывавыя разоры.
He дзядзькам добрым
Быў твой век,
He цёткай згаднай —
Доля.
Прайшла пад кпіны пратарэк,
Як крыўда,
Маладою.
He бабін век,
Што сорак год, —
На цэлае стагоддзе
Табой прадоўжыўся народ
З нягодамі ў нязгодзе.
З такіх нязломістых парод
Трымаюць неба
Кручы.
Так
Кожны
Мусіць жыць
Народ.
Тады ён —
неўміручы!