Яліны — пад жытло буслам... Псальм 103:17 Яліны — Зялёныя скініі, Прыстанак прысталых крокаў. Нябёсы на стрэхі ім скінулі Буслоў Як акрайкі аблокаў. СціхА адхінаюцца клёкатам I цішаю клямчацца дзверы. Зямным і нябесным клопатам Буслы У ялін у даверы. I позірку ўроіцца смелае: Прыняўшы дасвецця палоны, Стаіць, Ад чакання здранцвелая, Яліна — Як бусел зялёны...