Уздыманне рук маіх — як ахвяра вячэрняя. Псальм 140:2 Вячэрнюю ахвяру прыношу — Уздымаю рукі свае, Яны Трымаюць яшчэ сырую пакошу З лугоў раскайнасці і віны. Вячэрнюю прыношу ахвяру — Узношу рукі свае, Яны Трымаюць, як ношу, Цёмную хмару Неўсвядомленае маны. Не плоцячы вечнаму смутку Мыты, Прашу спагады ў наступнага дня. Малюся, Самім сабою забыты. А можа, ўспомніць мяне Вышыня?