Веру ў адзінага Бога Айца...

Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)

Веру ў адзінага Бога Айца,
Усеўладара, шчодрадаўцу дабра,
Тварца ненасытнай зямлі
I неба спадчыннага,
I ўсяго бачнага й нябачнага.
Веру несупынна
У адзінага Бога Ісуса Хрыста,
Адзінароднага Божага Сына,
У кожны кіў Ягонага кста.
Сын Божы народжаны над усімі намі,
Над усімі вякамі:
Святло ад Святла,
Праўдзівы Бог ад праўдзівага Бога,
Каб цёмную сілу зла
Сіла Богапаслужлівасці перамагла.
Без Яго не было б нічога.
Ён, каб вызваліць нас з грахоў,
З чыстага неба
На дол затаптаны сышоў.
I смела прыняў тленнае цела
Ад Духа Святога і Дзевы Марыі
I чалавекам стаўся,
Каб пераняць пакуты людскія.
Гэта за нас пры Понціі Пілаце
Аддаўся ў рукі зямное ўладзе
I быў укрыжаваны,
I канаў, і быў пахаваны.
I на трэці дзень уваскрос
У згодзе з Пісаннем.
I ўзышоў на неба Хрыстос
Нябачным ззяннем.
I сядзіць праваруч ад Айца.
I прыйдзе зноў у славе нязмерклай
Судзіць жывых і змерлых,
I Валадарству Ягонаму не будзе канца.
Веру ў Духа Святога,
Што сыходзіць ад самога Бога,
Каму нароўні з Айцом і Сынам
Пакланяемся, не лічачы рокаў.
I славім належным чынам,
I які вяшчаў праз прарокаў.
Веру, а значыць жыву,
У Кефальную й Апостальскую Царкву.
Веру, і тым жыву,
Веру, і тым існую,
У Богам дадзеную,
А значыць святую
Беларусь праўкрасную самую.
Перад ёю,
Як перад Мамаю,
Хілю галаву.
Верны паклону
Да скону.
Спавядаю адзіна кшчэнне
Як ад грахоў збаўленне.
Ані на кога не ў крыўдзе,
Чакаю, як лепшых часін,
Уваскрошання змерлых
I жыцця тога веку,
Што прыйдзе. Амін.