Узнаві нас, Божа ратунку нашага, і спыні абурэнне Сваё намі. Псальм 84:5 Усынаві наноў Блудных Сваіх сыноў, Узнаві нас, спыні Сваё абурэнне намі I вярні тыя дні Нам і нашай зямлі, Калі Мы сабою былі. Мы зараслі Лясамі хлусні. Пачуй нас і пакарчуй Пакоры нашае пні. Схілі спагады аблокі I нашы крокі Да прорвы спыні. Аслані Даланёй дабрыні, Абарані Нашыя карані, Ахіні Плашчом вышыні. і спрахне наш страх, Хай затоне ў вірах Палон і праклён чужы. Зняверлівых Ад нас адмяжуй. Памяркоўнасць нашую На крыжы Укрыжуй!