Яе светласці Свечцы Цела згарае, Душа палымнее, Як і ў людзей. Мроям нябыт дакараць саладзей. Ля небакраю надзея рунее. Свечка спачатку зямлю засяляла. Людзі пасля. Цемра з патухлага вугаля Ў сэрцах журбу засяліла трывала. Самаспаленне Ці выйсце з адчаю? Як і ў людзей. Шлях да вяртання ў каго карацей? Неба жыцця для каго залачае?