Ці на неба ўзыду — Ты там; ці сыду ў апраметную — і там Ты. Псальм 138:8 Ты са мною I ў радасці, і ў бядзе, I ў сумятні віратлівай, І ў цярплівай маркоце. Тваё павадырства Па свеце вядзе, Ты крылле, як ластаўцы, Даеш душы на адлёце. Ты са мной, Каб не быў я ў самоце нідзе. Ласка Твая маладая Ад знянацкай надзеі. Кара Твая відушчая ведае, Дзе Жыве дабрыня, Дзе ліха лішаць ліхадзеі. Я да скону ў палоне Тваім, I пасля Папрашуся застацца У вечным палоне душою. Я з Табою, Пакуль мяне носіць зямля. I калі перастану быць, Застануся з Табою.