Каб не заснуў я сном смерці... Псальм 12:4 А сон жыцця Кароткі, як жыццё. Сон у жыцця — Трывожны, клапатлівы. I чалавек — капрызнае дзіця Ў кароткім сне Спакойны ды шчаслівы. У смерці сон Даўжэйшы за яе, Сон беспрабудны, Цёмны, страхавіты. Ніколі ён назад не аддае, Хто зябкай павітухаю спавіты. I, кватарант жыцця, Пакуль жыве, Ён ад жыцця У сон жывы ўцякае, Каб спадабацца Смерці-удаве. I спіць жыццё. А іншы сон чакае.