Ненавіджу шаноўцаў марных ідалаў... Псальм 30:7 Шаноўцы марных ідалаў, Яны Шануюць больш сябе Ды свой дастатак. I гневу халастыя перуны Абрынуць любяць На астатні статак. На тых, Што не паспелі дапаўзці, Каб з ідалавых жалабоў Напіцца. У масць лыч да лыча, Поўсць да паўсці. Хвалу ўздаюць Лявіца ды правіца. Растануць ідалы, Як тая мга, I зменяць хваласпеў на момант Плачы. I ўжо да новых ідалаў чарга Цягнуцца будзе, Быццам хвост сабачы.