Я зрабіўся як сыч у руінах... Псальм 101:7 Руйнуе нявечнае час — Усё, што з граніту ці з гліны. Руйнуе сівыя руіны, Трымае нібы напаказ. I людзі, I птушкі, й звяры — Жывыя руіны руінаў. Пакінуў іх Бог для ўспамінаў Пра страчаны рай да пары. Высока сябе несучы, Сплываюць вякі ды аблокі. I страх, Быццам сыч вірлавокі, Турбуе руіны начы.