Няўжо не ўрымсцяцца беззаконнікі, якія народ мой ядуць, быццам хлеб? Псальм 13:4 Прыхадні разяваюць галодны рот, Раскашуецца распуста й песта, Як жытні хлеб, Усе ядуць мой народ, А ў дзяжы падыходзіць Вясёлае цеста. I з цеста пячэцца трывалы хлеб, Якому на абрусах вельмавацца. Снапы малоціць чужацкі цэп. Хлеб спажывае халодная праца. Ды чужакоў аднойчы змяце Вецер цярпення маўклівы, Бо дужы. I ўзыдзе Наш каравай на куце, Асвеціць нашыя сасмяглыя душы.