Вычарпалася ў скрусе жыццё маё і леты мае ў стагнотах... Псальм 30:11 Прыгоршчамі маладзіка й веташка I даланёю поўні Вычэрпвае дні мае скрухі рука, Дапаўшы да апошняе схоўні. Вычэрпвае, Як з чаўна ваду, Вычэрпвае й дно выскрабае. Я следам за ценямі дзён іду. Вярнуць іх надзея слабая. Спяшаюцца цені, Знікаюць яны, Не ведаючы ляноты. I застаюцца са мною адны Скруха мая ды стагноты.