Дзень дню перадае слова, і ноч ночы адкрывае веды. Псальм 18:3 Ноч з галавы, А дзень жыве з вачэй, Ноч грэшна бавіць час, А дзень пацешна. Ноч думае, А дзень сабе хутчэй Стараецца ўсё выгаварыць Спешна. Дзень перадаць Наступніку свайму Спяшае недамоўленае слова, Сэнс грэецца ля зорак I таму На долы абніжаецца часова. Як ні шапчы, Як крычма ні крычы, — Сэнс рэдка адгукаецца на словы. I веды ноч перадае начы, А ў ведаў зірк Прыхмарана суровы. Як не сляпы, Той зірк убачыш ты. Калі й сляпы, Адчуеш зірк душою. Відушчым зробішся ад віднаты, I станецца сваім табе чужое.