Ісціна ўзнікне з зямлі, і праўда прыхіліцца з неба... Псальм 84:12 Не на тушчай — На нашчай зямлі Так, як асака разучая, Ісціна — Парабчанка разутая — Галаруч нясе вугалі. Зоркамі вугалі былі, Ды зрабіліся зоркі Знічкамі. Буры Дрэва жыцця не знішчылі. Задрамаў туман у быллі. З вугалёў выдзімаць святло — Гэта ўмецтва Зямное й нябеснае. У міжзор'і Праўда ў журбе снуе, Хмарачы небасхілу чало. Праўда да зямлі прыпадзе, Бо на хмары не абаперціся, Ісціне і пра смерці ўсе, I пра жыцці распавядзе.