Усюды ходзяць бязбожныя, калі нікчэмнасць з сыноў чалавечых узвысілася. Псальм 11:9 На ўсё стае бязбожных, Бо яны Жывуць, каб толькі Жыць валадарамі, I д'яблавымі цешыцца дарамі, Пакуль у пугу вераць табуны. На ўсё стае бязбожных, Бо яны Стараюцца сябе зрабіць багамі. I ў Божым храме Хам крычыць у хаме, Павагу й зайздрасць Мае да маны. На ўсё стае бязбожных, Бо без іх, Відаць, было б і небу сумнавата. I ціхі кат за брата лічыць ката. I вечны грэх На ўсё глядзіць, як мніх. На ўсё стае бязбожных, Бо праз іх Нікчэмнасць узвышаецца пыхліва. I пустазеліцца людская ніва, А не ўцячы ёй Ад сярпоў тупых.