Хай у далоні пляскаюць рэкі... Псальм 97:8 На даланях у рэкаў Няма віны, Рэкі нічога нікому не вінны. На даланях у рэкаў чаўны, На даланях у чаўноў Дамавіны. Дамавіны у далонях Няволяць час, У рэкаў з далоняў Сплываюць аблокі. З далоняў поймаў, Адбыўшы папас, Узлятае смутак глыбокі. I калі ганец прынясе Дасвеццю радасныя навіны, У далоні пляскаць усе Будуць Не таму, што павінны.