Дабрашчасны, хто возьме і заб'е немаўлятак тваіх аб камень! Псальм 136:10 Хай сабе ён і ворагаў — Чэрап дзіцячы, Ён — маленькае неба, Дзе небасхіл няпэўны Трымаецца на радасным плачы, Чэрап будучага пастуха Ці царэўны. Хай жа камень праклёну Мяккай падушкай стане З летуценнага пер'я Залётнае аблачыны. Хай аб наканаванні Дзіця папярэдзяць здані, Хай здымуць камень з сэрца У змрочнай прычыны!