Каб не ўкрыўдзіў...

Яшчэ не ацэнена

Бога і Маму ў душы нашу,
Ступаю па грэшнай зямлі асцярожна,
Каб толькі не здрыгануць душу,
Звышняга й Маму не патрывожыць.

Богам Адзіным душа жыве,
Мама душу дабрыні навучае.
Там па завоблачнай мураве,
Ходзіць журба з мамінымі вачамі.

Зычу хоць подых вясны ледзяшу,
Ясачку яснага досвітку скрусе.
Бога і Маму ў душы нашу,
Каб аніхто іх не ўкрыўдзіў,
Малюся...