Няхай прынясуць горы мір людзям і пагоркі праўду... Псальм 71:3 Горы ўгарбелі, мір несучы, Праўдзе пагоркі падставілі спіну. Людзі чакаюць лепшай пары. Гоняць плыты прамянёў асначы, Ім ні супыну няма, Ні спачыну, У асначы падаліся вятры. Несці нялёгка Праўду і мір. Горамі вырасці мараць Пагоркі. Як жа пагоркам З маленства ўцячы? Аж закіпае ад зайздрасці вір, Робіцца ветах ад рэўнасці Горкі. Людзі й не думаюць дапамагчы.