Нахілі, Госпадзе, вуха Сваё, і пачуй мяне... Псальм 85:1 Дзякую, Усявышні, Табе За кожную лішнюю хвілю, За кожную зморшчыну на ілбе, За сілу й за бяссілле, За дзірван і за араллю, За пустку й за пушчу, За тую зямлю, Дзе люблю й не люблю, I дзе я вочы заплюшчу. Дзякую за цемру й святло, За маміны вочы, За ўсё, што было I што не было, Дзякую, Ойча...