Бог уздыхнуў...

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)
                                    Чалавек падобны дыханню...
                                                                 Псальм 143:4

Бог уздыхнуў
Над стварэннем слабым.
Бог уздыхнуў —
I ўдыхнуў дыханне.
Дым, як туман,
I туман, як дым,
Папераблыталіся ў тое ранне.
Першая недзе звінела аброць.
Конь неаб'езджаны
Цешыўся з волі.
I, чалавека пакінуўшы доле,
Сумна
Падаўся ў неба Гасподзь...