Высахла ад маркоты вока маё, пастарэла яно праз маіх ворагаў. Псальм 6:8 Бачыць далей маладое вока, Вока старое глядзіць глыбей. Ранняя вестка, як тая сарока, З лесу хутчэй ляціць да дзвярэй. Позняя вестка, як тая варона, Глуха чарнее на голым суку. Поўніцца вока старое бяссонна Смуткам, Як поўня на скразняку. Высахнуць цяжка воку, Як мору, Толькі калі высыхае яно, Здасца прадонным Галоднаму гору, Ціхаму небу пакажацца дно.