Айцу Аляксандру Надсану Ажно маладзеюць сцены старыя, Лягчэе з адвечнай скрухай кулёк. Трымае Сына Дзева Марыя, А ў Немаўляці ў руцэ — Васілёк. У ціхай свячыцы святая праца, Што свенціць свет Незямным святлом. Святло разгарыцца, Каб мог спрачацца Наш дух вячысты З вачыстым злом. Полымнакрыла б’ецца трывога Нікім не спалоханым матыльком. Душа беларуская йсціме Да Бога З нябеснаю свечкаю — З васільком.