Жыў на хутары кот Мірон...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Жыў на хутары кот Мірон,
Быў, здаецца, шэры Мірута.
Біўся ў сон
Камарыны звон.
Калыханкаю пахла рута.

Стагаваўся не мною стог
Летаў вялых маіх не крута,
I, як зман, на стог
Пан туман прылёг.

...Чорны, чорны,
Як некралог,
Лашчыцца да мяне Мірута...