Там

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Не адлучаўся я зусім
З вушацкай хаты анікуды.
Дратоў з'інелых перагуды
Мой цягнуць сум
З далёкіх зім.

I дні спяшаюцца ўпадбеж
Вярнуцца ў цішыню нязлую.
Там толькі,
Дзе душа начуе
I прачынаецца,
Жывеш...