I сабака брэша па-зямляцку,
Брэх адтуль з маленства, з той зямлі,
Дзе пчалой у залатым вуллі
Сонейка ўсміхнулася знянацку.
Ад душы брашы, старайся, браце.
За жыццё абрыд мне брэх чужы.
Адбрашуся сам, ты сцеражы
Сон мой, недаснёны ў роднай хаце...