Родная Каменская вуліца

Яшчэ не ацэнена

Па яшчэ ацалелым бруку са мною
Ступаюць маладыя правіны.
Маркоце хапае спакою,
Пустазеллю — зямлі.
Да нябыту паварочваюцца спіною
Хаты —
Звечарэлыя дамавіны
Душаў,
Якія тут аднойчы жылі...