На белай кашулі чырвоны пісяг
Ад злосці падступнага меча.
Бел-чырвона-белы балючы сцяг
Склікае на сумнае веча.
На веча,
Дзе ў вечнасці мусім спытаць,
Ці нам заставацца народам,
Ці толькі аб'едкі надзеі спытаць
I моўкнуць, і глыбіцца ў одум.
Ці нам у агульным застоллі людзей
Паблізу ля покуці сесці.
Ці ціха чакаць, каб які дабрадзей
Наш хлеб не перэчыў нам есці.
Узвіўся, як крык, на крыжацкіх касцях
I погань кіруе ў прадонне
Бел-чырвона-белы крывіцкі сцяг
У вечным памкненні Пагоні!