Пад высветленымі дубамі...

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Пад высветленымі дубамі
Салодкімі смягне губамі
Пасека —
               класіка.

Маладое сена
Расе на
Паспытак
Растрэсена —
                        экспрэсія.

Дыхае Белавеж
Спакойна, як
                     белы верш.