I трава сама па сабе расла,
I вада сама цякла без прынукі.
I ні ў кога неба не прасіла святла
Ані мукі з імі, ані дакукі.
Толькі ў гаспадарцы любой
Гадавалі агонь,
Быццам падсвінка.
І кармілі агонь чым маглі,
Як на ўбой.
Да іскрынкі іскрынка —
Залатая шарсцінка.
Гадавалі агонь,
І ён гадаваў,
І свяціў, і свянціў,
Грэў, карміў, гатаваў.
I гарачай радні,
I самому агню
Мусілі ўсе залаціць даланю...