Б'ецца, ўецца шпаркі, лёгкі
Сінякрылы матылёк.
Максім Багдановіч
Лілею
млявы
плёс
люляе,
З-пад злежаных
аблок
здалёк
Ляціць віхлясты і бялявы,
Пялёстак лёгкі –
матылёк.
Ён кліча у блакіт лілею,
Каб не любіла
больш
да слёз
Бліскучы ад лускі і глею,
Самлелы,
абмялелы
плёс,
Дзе лашчыць
цёплай ласкай
хваля
Лінёў —
злянелых цельпукоў,
Паблісквае
няблізка
далеч,
Дзе ў іле
не злічыць малькоў,
Дзе глыб
угнеўнена шыпела,
Калі
на хвалі
лівень
лёг...
Засумавалы,
белы,
белы
Ляціць удалеч
матылёк...