Litwo! Ojczyzno moja! ty jestes jak zdrowie… Adam Mickiewicz Паэты нараджаюцца ў карчме, Каб іх пасля Аплаквалі саборы. Выгнанніку Не ў спіну вецер дзьме, — Ён носіць край абражаны З сабою. Хмар вырай Свіцязі слязу страсе, Як пава з песні, Што праз сад ляцела. На саркафагу ружы, У расе, Паэту — Не пыхлівасці злюцелай! Маўчы, ўсыпальня каралёў... Вякі Прыціхлі Над геральдыкай нямою. Спытае нехта: — Быў кароль які, Калі пісаў паэт: «Ojczyzno moja...»?