На Сёмуху

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

На Сёмуху мама на свет прыйшла,
На ўгодную Богу Тройцу.
Свет даў у пасаг
Маме локаць святла
I лёс падшукаў закройцу.
Закройца глянуў:
Дый на хвартух
Пасагу ўсяго не хапае.
З-пад шустрых нажніцаў
Ластавак-шчабятух
Хусцінка выйшла скупая.
Хусцінка, выкраеная са святла,
I грэла, й свяціла ў змроку.
Да Сёмухі з ёй гаспадыня пайшла,
Каб выцерці вочы Прароку...