З усяе маёй негустой радні
Словы маміны
I засталіся жывымі.
I таму, такі напярэдадні
Развітання
Я гутару з імі.
I яны адны разумеюць мяне,
I яны таксама адны засталіся.
Іх адных, незабытых,
Нябыт абміне.
Можа, ўспомняць яны
I мяне таксама...