На хутары Верасовачка
У Чысты Чэцвер
Мама мяне будзіла
Памыцца бягучай вадой з крыніцы,
Што шчабятала ў валуна за спіной.
Памыцца, каб змыць
Пыл яшчэ негусты наіўных грахоў.
А за пагоркамі згорбленымі
У Ваўчэнскім возеры,
З якога ўцякала
З уначэлай вадою рэчка Крывуха,
Дзяцей сваіх купаў пан груган,
Каб іхная чарната блішчэла.
На святое Вялічка да ўсходу сонца
Твар абмыць і прасырыць вочы
Стаяла з вадою міса,
А ў вадзе ляжала яечка чырвонае,
Каб, як сонейка, аблічча свяцілася.
Да ўсходу сонца памыцца,
Каб з сонцам разам
Клапаціцца ўвесь белы дзень
Не толькі з чыстай душою...