— Божанька! —
Мама на вуснах сваіх
Кунежыла ймя святое.
Божанька бачыўся мне
То шчодрым сяўцом
З лазовай сявенькай,
То хадаком сівенькім
У белай даўгой кашулі,
Падперазанай нетутэйшай пашанай
Паясом з кутасамі.
Ні гарачай жарствы,
Ні травы разучай
Не баяліся ногія босыя.
У руцэ хадака наўяў
Як не спяваў відушчы посах,
Вядома, з вушацкай ляшчыніны.
I перад посахам і хадаком
Свет увесь быў расчынены.
А змрок
Дрыжэў пад нябачным замком,
Як зарок...