Пётру Кухарскаму Жывуць, пакуль іх помняць, I таму, Хто іх не выракся, дапамагаюць Паганскія багі I ўсю гурму Прыкмет і прымхаў За сабой цягаюць, Як немаўлят, Заплеччу ў хатулях Нясуць, Гарбацячы ўракліва цені. Зайздросліва глядзяць На іхны шлях Прыземленыя нашыя трымценні. Агонь, вада, I рунь, і гавяда Пад іх прыглядам Ад маленства свету. Слухмяніцца і радасць, і бяда Багам паганскім — Ключарам сакрэту.