Спіць Дамініка...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Спіць Дамініка.
I лялька
Просіцца з ложка далоў.
Ноч мае форму яйка,
Не прызнае вуглоў.

Ноч —
Тое яйка, з якога
Вылупіцца святло,
Зробіцца многа
З нічога,
Рэчку ўзгадуе вясло.

Дзедзіна песціць і грэе,
Туліць у ціхаце.
Спіць Дамавік
I старэе,
Спіць Дамініка й
Расце.