Сарачыны — моўчкі сорак дзён
Над аселішчам душа блукала,
I гукала родных, і шукала,
Ці застаўся дзе ад працы плён.
Каня гэтак ліху наўздагон
Над гняздом прастуджаным канала.
Гэта ўсё на небе дасканала,
На зямлі адметны толькі скон.
Сорак птушак з выраю вясною
Будзе прылятаць на Саракі.
I душа з крылатай гаманою,
Можа, вернецца на пагасціны.
А пакуль што болей не з рукі
Поўніць жалем даўнія мясціны.