Руіны — напаміны даўніны,
З якой даўнеем яваю і снамі.
Руіны нас былых заўсёды з намі.
Маўчаць, аглухлыя ад гаманы.
Мы і ў гурме забытыя, адны
Руінімся згарбела курганамі.
Начэюць нашы мроі груганамі,
Што прыляцелі з золкай стараны.
У крылаў забыцця хапае прагі,
У крылаў памяці слабее ўзмах.
Сябе ахвотна паўтараюць сагі.
Віною прысягае грэх нявінны.
Старэюць, гледзячы на новы гмах,
За вечнасць маладзейшыя руіны.