А жыццё карчма,
А ў карчме здаўна
Мёд-гарэлку п'юць,
Прадаюць душу.
Колькі ні даюць,
П'юць усё да дна.
Кожнаму ліюць
Па яго каўшу.
Па каму каму,
Каму два камы.
I ў карчмы таму
Пасынкі й сыны.
А каму куму,
Каму дзве кумы,
Каму зорны шлях,
Каму перуны.
З рук у рукі йдзе
Чарыца наўскач.
Хітры мёд на дне,
Хмель у берагах.
I гудзе карчма —
Тут і смех, і плач.
Цешыць страх сябе
Ў чорта на рагах...