I на зямлю, і ў сціхлую душу
Прыходзяць халады гаспадарамі
Пацешыцца халоднымі дарамі,
Перахапіць дыханне скавышу.
Плач завірухі ў цішыні ўвушшу
Не моўкне роспачнымі вечарамі.
Азябшы, рэха крадзецца дварамі
Пакрыўдзіцца сабе, як спарышу.
Цяплей спяшацца думкам на радзіму.
Смялей на белы свет глядзець імгле.
Падперці неба не цярпіцца дыму.
I святы йдуць марознаю хадою.
I трызніць лугам сена на стале.
I пахне снег багатай Калядою.