I ад сябе паціху адстаю,
Памалу смешным сам сабе раблюся.
Ды ад скаромнай подумкі ў спакусе
Яшчэ, як дол настылы, адтаю.
Мне маладую не дагнаць рую.
З самім сабой сагнацца не бяруся,
I з зайздрасцю пулятай не ў хаўрусе
Таймую неразборлівасць сваю.
Я адстаю, як адстае гадзіннік,
Мне цяжка быць самім сабой, былым.
Мой новы страх дрыжыць, як той асіннік.
Жарсць сватае маю світанак шэры.
Я ўжо цяпер, як беспрытульны дым,
Перад якім пазачынялі дзверы.