Бацька й сыны

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Двух варанят нёс воран на спіне.
I ў ваднаго спытаўся на аблуду:
— Ці будзеш так і ў старасці мяне
Насіць?
I той пракрумкаў:
— Тата, буду.
I воран скінуў варанятка з неба.
Перш чым адказваць,
Добра думаць трэба.

Тады у другога запытаў:
— Скажы,
Сваіх сыноў
Мне ў час прыносіць будзеш?
— Вядома, тата,
Ты ж мне не чужы.
Ты ў іхных крылах
Вышыню абудзіш.

I воран пестуна далей панёс,
Каб з небам заручыць
Крылаты лёс...