Аналіз верша “Сафійка”

Гэты верш прысвечаны тэме духоўнай велічы, незнішчальнасці і сілы беларускага народа. Цэнтральным сімвалам-вобразам твора з’яўляецца Полацкі Сафійскі сабор, найславуцейшы помнік архітэктуры даўніны. Некалькі разоў у XVII i XVIII стагоддзях Сафійскі сабор спальвалі і разбуралі розныя захопнікі, але палачане зноў і зноў адбудоўвалі свой знакаміты храм, які праз вякі быў і застаецца славай і гонарам гісторыі і культуры беларускага народа. Жыццё і лёс Сафійскага сабору увасабляюць лёс і духоўную моц на любое аднаўленне беларускага народа.

Гісторыя Сафіі – неад’емная частка гісторыі Беларусі. Паэт згадвае пра тое, што ў гады савецкай улады шпіталь быў закінуты, гвальтоўна адасоблены ад культурнага жыцця народа, па-мастацку трапна, са шкадаваннем паэт заўважае, што на яго дзвярах вісеў “замок пудоваю завушніцай”, але гэта завушніца не ўпрыгожвала дасканалы храм. У сумных раздуменнях лірычны герой верша робіць выснову, што такі лёс Сафійкі – засланяць людзей, жыццё, хлеб ад ліхога.

Лірычны герой верша, як і яго сучаснікі-шэсцідзесятнікі, рамантызуе суседства сівой даўніны з толькі ўзведзеным Нафтаградам:

Пахам нязвыклым
вецер дыхне з Нафтаграда –
прачнецца Сафійка:
стаіць незнаёмец,
ад нафты бліскучы,
як грак на праталіцы.

Але гэтае нязвылае суседства непакоіць лірычнага героя. Гэта выразна адчуваецца ў вершы. Адухоўленная ў паэтавым уяўленні Сафійка задыхаецца ад паветра, што даносіць вецер з Наваградка.

Асноўная тэма духоўнай моцы і незнішчальнасці нашага народа дапаўняецца ў творы матывамі духоўнай пераемнасці пакаленняў, вечнай каштоўнасці помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры для нашчацкаў. І самае адметнае тое, што Барадулін першым закрануў у сваёй творчасці экалагічную тэматыку. Часткова, але ж…