Над сонмам гледачоў Вы светла панавалі,
Самотнаю душой, суперніца жыцця.
I захлыналі ўсіх пяшчоты Вашай хвалі,
I неслі ў акіян святога забыцця.
Ад рэўнасці да Вас сябе губляла мэта,
I рэкі ўсе назад да Вашых ног цяклі,
I перайначыць лёс валадара й паэта
Вы позіркам адным з усмешкаю маглі.
Згаралі залі ўсе ад воплескаў гарачых,
Паклоннікі ніжэй схіляліся ў журбе.
Ігралі каралеў, манашак і жабрачак,
Ды так і не змаглі сыграць адну сябе.