Ікона ў хаце мела кут святы,
Была заступніцай і гаспадыняй.
Як выступаў зімой на сценах іней,
Кунежыла дыханнем мілаты.
Ад першай да апошняе вярсты
Вяла душу далінай і пустыняй.
Над дамавінай — ненажэрнай скрыняй
Нябачна зводзіла малітве ксты,
I давялося адхіснуцца ценю.
Імгненне, што дазволена было
Убачыцца нясквапнаму натхненню,
Адбілася, нібы на плашчаніцы.
I глянула нястомнае святло,
Каб летуценне выбавіць з пляніцы.